Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Палажэнне аб раённым краязнаўчым форуме, прысвечанным Году малой радзімы

Палажэнне

аб раённым краязнаўчым форуме, прысвечанным Году малой радзімы

  1. Агульныя палажэнні.

Дадзенае палажэнне вызначае мэты і задачы, парадак правядзення раённага краязнаўчага форуму , прысвечанаму Году малой радзімы.

Пошукавая краязнаўчая дзейнасць вучняў з’яўляецца адным з  важнейшых сродкаў павышэння якасці навучання і выхавання. Далучэнне вучняў да пошукавай краязнаўчай дзейнасці дазваляе  вучням авалодаць пошукавымі  метадамі пазнання,  засвоіць  гістарычны і краязнаўчы матэрыял;  спрыяе   фарміраванню ў вучняў  патрыятызму і  павагі да гісторыі і традыцыям свайго народа, захаванню духоўна-культурнай спадчыны малой радзімы.

II. Мэты і задачы форуму.

Мэтастварэнне спрыяльных умоў для развіцця ў вучняў творчых здольнасцей, цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці, стварэнне неабходных умоў для рэалізацыі інтэлектуальных і творчых здольнасцей , падтрымка здольных вучняў , павышэнне цікавасці да разнастайных відаў турысцка-краязнаўчай дзейнасці.

Задачы :

-развіццё ў дзяцей і падлеткаў   патрэб у інтэлектуальнай дзейнасці , развіццё пазнаваўчай цікавасці ў галіне краязнаўства;

-стварэнне спрыяльных умоў для арганізацыі разнастайных форм  даследчай дзейнасці з улікам узроставых асаблівасцей і цікаўнасці дзяцей і падлеткаў;

-падтрымка адораных дзяцей;

-павышэнне цікаўнасці дзяцей і падлеткаў да вывучэння гісторыі роднага краю.

III. Арганізатары.

3.1.Арганізатарамі форуму  з’яўляюцца вучэбна-метадычны кабінет аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама, ДУДА “Гарадоцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”

3.2. Арганізатары форуму  своечасова інфармуюць установы агульнай сярэдняй адукацыі аб тэрмінах правядзення форуму, вызначаюць месца яго правядзення , распрацоўваюць праграму , размяшчаюць інфармацыю аб выніках на сайце аддзела па адукацыі.

IV. Удзельнікі.

4.1.Удзельнікамі форуму з’яўляюцца вучні 2-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна..

V. Умовы правядзення .

5.1. Дата правядення – 14 снежня 2019 года

Месца правядзення - ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Гарадка”.

5.2. Заяўкі на ўдзел у форуме дасылаюцца  ў вучэбна-метадычны кабінет да 6 снежня 2019 года.

  1. 3. Работа форуму арганізавана па секцыях.
  2. Работа секцый:

Секцыя 1.  Літаратурная гасціная “Прысвячэнне  малой радзіме “

Удзельнікі : 2-3 вучні ад кожнай установы адукацыі. Вучні прэзентуюць творчыя працы аб малой радзіме.

 

Секцыя 2. “Юныя рэдактары”

Прэзентацыя міні-кніг аб родным краі. Прэзентацыя да 5 мінут. Від прэзентацыі на выбар вучняў. Міні-кнігі прадстаўляюцца ў вучэбна-метадычны кабінет за тыдзень да правядзення форуму.

 

Секцыя 3. “Юныя фатографы”

Кожная ўстанова адукацыі прадстаўляе да 10 фотаздымкаў , прысвечаных малой радзіме(прырода,  знакамітыя землякі, славутасці і іншае) . Пажадана, каб аўтары фотаздымкаў прысутнічалі на мерапрыемствы і прэзентавалі свае работы. Фотаздымкі-А4. На фотаздымках указваецца назва фотаздымка, прозвішча, імя вучня, установа адукацыі, клас. Фотаздымкі прадстаўляюцца ў вучэбна-метадычны кабінет за тыдзень да правядзення форуму.

 

Секцыя 4. «Юныя мастакі».Тэма  «Люблю свой край, старонку гэту…”

Удзельнікі: 1-2 вучні 2-4 класаў ад кожнай установы адукацыі ( вучні могуць прыязджаць з накідамі малюнкаў на тэму малой радзімы, мець неабходныя матэрыялы (фарбы, пэндзаль), а таксама падрыхтаваць абарону малюнкаў. Малюнкі павінны адпавядаць узросту дзяцей.

 

 Секцыя 5 .Творчая студыя  «Юныя кінематаграфісты”

Удзельнікі: 1-2 вучні  ад кожнай установы адукацыі прадстаўлюць відэаролікі “Мая малая радзіма” да 3 хвілін. У відэароліках павінна быць адлюстравана адметнасць тых мясцін, дзе размяшчаецца ўстанова адукацыі.

 

Секцыя 6. “Юныя краязнаўцы”

Удзельнікі гульні падзяляюцца на 2 узроставыя групы: 5-7 класы- гульня “Я ведаю” . Колькасць удзельнікаў ад1 да 4 у кожным класе;

8-11 класы- гульня “Што?Дзе?Калі?” .Каманда ад трох да шасці вучняў.

  1. Падвядзенне вынікаў
  2. 1.у кожнай секцыі пераможцы (першае, другое, трэцяе месца) ўзнагароджваюцца граматамі аддзела па адукацыі.

 

 

 

 

 

Дадатак № 1

 

Заяўка  на ўдзел у раённым краязнаўчым форуме

 

№\п

Установа адукацыі

Секцыя

Прозвішча, імя вучня, клас

 

 

 

 

 

 

 

 

<

Разделы сайта