Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

29.05.23

Конкурс беларускіх народных побытавых танцаў Гарадоцкі пятачок”

прайшоў упершыню на Гарадоччыне 26 мая з мэтай грамадзянска-патрыятычнага, эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях, традыцыях роднага краю. Удзел у ім прынялі выхаванцы і навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна. Конкурс прадугледжваў выкананне народных побытавых парных танцаў: “Зяленая рошча”, “Распалоска”, “Матлёт”. Калі танцавальныя выпрабаванні закончыліся, на “Гарадоцкі пятачок” выйшлі выканаўцы прыпевак. А пакуль журы падводзіла вынікі, перад гледачамі і канкурсантамі выступілі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў г.Гарадка.

Начальнік адзела па адукацыі райвыканкама Н.У.Сушко падвяла вынікі конкурсаў і ўзнагародзіла пераможцаў граматамі і падзякамі. А старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Таццяна Пушкова ўручыла кожнаму ўдзельніку салодкі падарунак.

Фотаматэрыялы

<

Раздзелы сайта