Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

28.09.21

Адкрыццё Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі

28 верасня 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё міжшкольнага Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім.А.П.Сабалеўскага»

Сучаснае матэрыяльна-тэхнічнае напаўненне класаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі дазваляюць адпрацаваць шэраг практыкаванняў і нарматываў, неабходных для базавай падрыхтоўкі да ваеннай службы не толькі хлопцам, але і дзяўчатам, атрымаць пэўны мінімум ведаў, які дапаможа стаць сапраўднымі абаронцамі сваёй краіны.

Адкрыццё цэнтра з'яўляецца чарговым крокам у справе ўдасканалення сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў, старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Пятровіч Карабач, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Мікалаевіч Шкодзін адзначылі, што вучыцца ў новым цэнтры, абсталяваным па апошнім слове тэхнікі, - вялікі гонар і адказнасць. Цэнтр створаны не толькі для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі практычныя веды, але і ў сэрцы ў іх заўсёды была любоў да Радзімы - малой і вялікай.

Фотаматэрыялы

<

Раздзелы сайта