Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

14.03.23

Натхнёныя родным словам

Гучным шматгалоссем ліліся прыгожыя беларускія словы на Гарадоччыне 14 сакавіка. Так гучала “Жывая класіка” са сцэны ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка імя А.П. Сабалеўскага”, дзе сабраліся 54 ўдзельнікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу.

Усе  канкурсанты спачатку прайшлі школьны этап. Падтрымаць юных чытальнікаў прыйшлі бацькі, настаўнікі, сябры. Выступленні вучняў глыбока кранулі прысутных. Яны былі настолькі пранікнёнымі і шчырымі, што было зразумела: дзеці прапусцілі праз свае сэрцы словы, якія гучалі са сцэны. Журы  ацаніла і артыстызм школьнікаў, і іх глыбіню разумення твораў. Па выніках конкурсу ўзнагароды аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама атрымаюць 25 удзельнікаў конкурсу ў чатырох узроставых групах.

Віншуем з перамогай!

Фотаматэрыялы

<

Раздзелы сайта