Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

03.03.23

Юныя краязнаўцы

Вучні з 7 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлялі свае краязнаўчыя здабыткі, напрацоўкі на раённым краязнаўчым форуме, які праходзіў у ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка імя А.П. Сабалеўскага” 2 сакавіка.

На мерапрыемстве падвялі вынікі працы за мінулы год, аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Навучэнцы абаранялі відэаролікі на тэму “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны”, дзённікі падарожнікаў, якія афармлялі па выніках сваіх вандровак, фотаздымкі, дзе адлюстравана гісторыя Гарадоччыны. Юныя рытары рыхтавалі выступленні “Я памятаю, я ганаруся”. А ўдзельнікі краязнаўчага квэста дэманстравалі свае веды па гісторыі, этнаграфіі, літаратуры , мастацтву.

Пераможцаў конкурсаў у розных намінацыях узнагародзілі дыпломамі аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама як у асабістым, так і ў камандным заліку.

Удзельнік раённага краязнаўчага форуму ўпэўніліся ў тым, што за плячыма кожнага - вялікая гісторыя, вялікія традыцыі, якія трэба любіць і шанаваць.

Фотаматэрыялы

<

Раздзелы сайта