Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

05.12.18

Вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова паспяхова выступіла на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі " Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны»

На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі " Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны» былі прадстаўлены дзве працы  вучняў  Гарадоцкага раёна: СШ №2 г. Гарадка і Бычыхінскай СШ. Пры гэтым праца вучаніцы 10 класа Бычыхінскай СШ Івановай Ганны ( навуковы кіраўнік – настаўніца гісторыі Л.А. Барысава) атрымала дыплом ІІ ступені.

5 снежня на базе ДУА «« Сярэдняя школа № 83 г. Мінска ім. Г.К. Жукава» адбылася вочная частка VII адкрытай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі " Асоба ў гісторыі: Г.К.Жуков і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны ». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы школ Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічалі у працы чатырох секцый.

У працы першай секцыі “Маршал Г.К. Жукаў і яго баявыя таварышы ў бітвах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны” прыняла ўдзел вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова з даследчай працай “І.Х. Баграмян у баях за Гарадоччыну”. Паводле слоў яе навуковага кіраўніка Барысавай Людмілы Анатольеўны дзяўчынцы давялося аналізаваць мемуарную і гістарычную літаратуру ў абласной бібліятэцы, дакументы ў дзяржаўным абласным архіве, працаваць з краязнаўчымі матэрыяламі, матэрыяламі музея Вайсковай славы Бычыхінскай СШ.

Навуковыя супрацоўнікі БДУ з’яўляліся старшынямі журы і высока ацанілі працу Ганны Івановай, адзначыўшы яе дыпломам другой ступені.

У інфармацыіі СШ №83 г. Мінска аграгарадок Бычыха пазначаны як горад, сярод Мінска і Полацка і іншыя узнагароды ў гэтай намінацыі атрымалі толькі прадстаўнікі Мінска і Полацка.

Л. Антонаў

Інфо і фота з сайта: http://buchiha.gorodok.edu.by і http://sch83.minsk.edu.by

Фотаматэрыялы

<

Раздзелы сайта